24 чэрвеня навучэнцы 1 курса Навагрудскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя наведалі літаратурна-музейны занятак “Навагрудак. Шматнацыянальны і шматканфесійны” . Гаворка ішла пра розныя этнічныя супольнасці, якія насялялі горад Навагрудак. Разам з навагрудскай гараджанкай навучэнцы адправіліся ў падарожжа ў часы міжваеннага горада. Пазнаёміліся з інтэрактыўнай выставай “Навагрудскія цікавосткі”, на якой прадстаўлены літаратурныя крыніцы пра гісторыю Навагрудка ў розныя перыяды.
У гульнёвай форме былі пададзены шэраг цікавых фактаў пра мінулае нашага горада. Працяг занятак атрымаў у наведванні міні-музея міні-макетаў “Страчаная спадчына”, падчас якой удзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй Рынкавай плошчы, даведаліся дзе былі банкі, гасцініцы, гандлёвыя галерэі, крамы, яўрэйскі раён Рацело.