/ 11 мая, 2019

У  Гарадзечанскай сельскай бібліятэцы  прайшла літаратурна-музычная вечарына “Душы апаленыя вайной”, якая ладзілася да Дня Перамогі. Размова ішла пра подзіг савецкага народа, які вынес на сваіх плячах увесь цяжар вайны. Падчас сустрэчы гучалі  шчырыя і пранікнёныя вершы пра мужнасць і гераізм. Пад акампанемент баяна ўсе разам успаміналі песні ваенных гадоў і песні перамогі. Увазе былі прадстаўлены выстава дзіцячага малюнка «Малюем Перамогу» і кніжная выстава «Вайна. Народ. Перамога»

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий