Падчас святкавання 980-годддзя нашага горада адбылася прыемная культурная падзея – у Навагрудак з’ехаліся беларускія літаратары: пісьменнікі, паэты і літаратурныя крытыкі каб прыняць удзел у літаратурна-музычным салоне “Горад натхнення”. Ва ўтульным дворыку ля дома-музея Адама Міцкевіча гучала прыгожая класічная музыка, чыталіся лірычныя творы, а таксама вершы-прысвячэнні нашаму гораду-юбіляру, які для многіх творчых людзей стаў месцам сілы і крыніцай натхнення. Прыемным момантам сустрэчы стала цырымонія ўзнагарождання пераможцаў літаратурна-патрыятычнага конкурса “Зямля, якая дарыць натхненне”, сярод якіх былі адзначаны і чытачы нашай бібліятэкі.