1 верасня для навучэнцаў I курса Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшло інфарматыўна, пазнавальна і займальна. Навучэнцы пазнаёміліся з бібліятэкай падчас экскурсіі па аддзелах абслугоўвання, даведаліся пра паслугі, якія аказвае бібліятэка, наведалі міні-музей міні-макетаў “Страчаная спадчына”. Навучэнцы каледжа прынялі ўдзел у літаратурна-патрыятычным марафоне «30 кніг пра Беларусь», старт якому быў дадзены 18 жніўня. Удзельнікі пазнаёміліся з лепшымі кнігамі аб гісторыі, культуры, традыцыях, літаратурнай спадчыне нашай краіны, аб яе прыродных багаццях, архітэктурных славутасцях. Па відэа-дэкламацыі вершаў пра Беларусь навучэнцы павінны былі ўспомніць якому беларускаму пісьменніку належаць паэтычныя радкі пра Радзіму. Яны актыўна бралі ўдзел у віктарыне «Мая Радзіма — Беларусь», пытанні якой закраналі гісторыю, культуру, геаграфію краіны, складалі пазлы «Мая Беларусь…». Актыўныя ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі невялікія падарункі.