/ 16 мая, 2024

16 мая ў Навагрудскай раённай бібліятэцы быў дадзены старт літаратурна-патрыятычнаму марафону «Навечна ў памяці народнай», прысвечанаму 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мерапрыемства было зладжана сумесна з Занальным дзяржаўным архівам у г. Навагрудку. Удзел у першым этапе марафона прынялі навучэнцы Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа. Далей да ўдзелу ў эстафеце марафона будуць запрошаны вучні школ і ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі Навагрудка.

Навагрудская раённая бібліятэка прадставіла кніжную выставу «Хроніка Перамогі. 80-годдзе вызвалення», экспазіцыйны цэнтр якой склала карта “Цытадэлі мужнасці”. На карце адлюстраваны населеныя пункты, якія сталі прыкладам баявога подзвігу, усенароднага супраціўлення, узнагароджаныя вымпелам “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”. Кожны з гэтых 36 населеных пунктаў стаў сапраўднай цытадэллю мужнасці.

Літаратурная старонка прапанавала асобныя факты з ваеннай гісторыі гэтых гарадоў і пасёлкаў. Былі прадстаўлены кнігі Сяргея Смірнова “Брэсцкая крэпасць”, Мікалая Смірнова “Генерал Корж”, кнігі з серыі “Беларусь. Трагедыя і праўда памяці”, раман Алеся Савіцкага “Обаль”, дакументальная кніга Сяргея Панізніка “Асвейская трагедыя. 1943”, навінкі беларускіх выдавецтваў пра Вялікую Айчынную вайну і іншыя дакументальныя і мастацкія творы.

Дырэктар Занальнага дзяржаўнага архіва у г. Навагрудку Ала Сцяпанаўна Забелінская прадставіла дакументальную выставу «Выстаялі і перамаглі», падрыхтаваную супрацоўнікамі архіва. У склад экспазіцыі ўвайшлі дакументы навагрудскага архіва, а таксама Занальнага дзяржаўнага архіву у г. Баранавічы. На выставе прадстаўлены тры комплексы дакументаў. У першым блоку адлюстраваны пачатковы перыяд вайны. Тут можна даведацца пра трагічныя падзеі так званага “Навагрудскага катла”, у якім апынуліся 11 дывізій армій Заходняга фронту. Другі комплекс дакументаў прысвечаны перыяду акупацыі Навагрудскага раёна. Паводле звестак Дзяржаўнай надзвычайнай камісіі на тэрыторыі нашага раёна было знішчана 45 тыс. грамадзян, а каля 10 тыс. людзей былі вывезены на прымусовыя работы ў іншыя еўрапейскія краіны. Трэці блок дакументаў расказвае аб перыядзе вызвалення Навагрудка.

Да прагляду быў прапанаваны фільм Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў аб вызваленні горада Гродна.

Навагрудскай раённай бібліятэкай была прэзентавана гісторыка-патрыятычная гульня-мемарына “Вялікія сімвалы памяці Беларусі”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Юнакі і дзяўчаты ў інтэрактыўным фармаце пазнаёміліся з галоўнымі мемарыяламі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі, якія з’яўляюцца сапраўднымі сімваламі памяці беларускага народа.  

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий