Літаратурная гадзіна “Шчаслівая зорка пісьменніка”, прымеркаваная да 100-гадовага юбілею Івана Шамякіна прайшла ў Харосіцкай сельскай бібліятэцы. Прысутныя пазнаёміліся з асноўнымі момантамі жыцця і творчасці пісьменніка. Койда Віка і Путрыч Кірыл зачыталі ўрывак з аповесці “Бацькі і дзеці”. Агляд літаратуры, прадстаўленай на выставе “Пісьменнік дзвух эпох”, пазнаёміў чытачоў з літаратурнай спадчынай Івана Шамякіна рознай тэматыкі: аб Вялікай Айчыннай вайне, жыцці калгаснікаў і сельскай інтэлігенцыі, пра каханне і любоў да жыцця.