/ 17 сентября, 2021

Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка запрасіла вучняў 6-7 класаў у літаратурную гасцёўню “Мая вялікая краіна”, прымеркаваную да Дня народнага адзінства. Наведвальнікаў чакала самая разнастайная праграма. Мерапрыемства пачалося вершам П.Броўкі “Беларусь” у выкананні бібліятэкара. Затым дзве каманды “Зорачкі” і “Патрыёты” змагаліся за званне быць лепшымі. У конкурсе “Уважлівы чытач” камандам неабходна было па вызначаным літарам успомніць  і назваць прозвішча беларускага пісьменніка ці паэта. Па характарыстыцы неабходна было пазнаць літаратурнага героя, назваць з якога твора і хто аўтар. Цікавым атрымаўся конкурс на лепшага чытальніка верша. Дзеці па-мастацку выразна, прыгожа, эмацыянальна стараліся прачытаць незнаёмы ім верш. У гульні “Перакладчык” каманды на хуткасць перакладалі словы з рускай мовы на беларускую. Па першай названай літары дзеці  адгадвалі гарады Беларусі. Напрыканцы мерапрыемства кожны жадаючы змог скарыстацца  “свабодным мікрафонам”, дзе ён расказваў,  што для яго азначае слова “Радзіма” і за што ён удзячны ёй. З іх слоў было зразумела, што яны любяць сваю сінявокую Беларусь, а таксама сваю малую радзіму. Дапаўняла мерапрыемства кніжная выстава “Беларусь у маім сэрцы”.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий