26 сакавіка ў бібліятэчным пункце, што размяшчаецца ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Лідар”, адбылася літаратурная гульня “Мы героі казак, адгадайце без падказак”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 5 класа СШ №7. З імі бібліятэкары правялі займальныя віктарыны па народных і аўтарскіх казках. Актыўным і вяселым быў конкурс на правільнае вызначэнне назваў казак і веданне прыказак. Цікавым атрымалася творчае заданне “Пакажы казачнага героя”, дзе маленькія ўдзельнікі павінны былі праявіць сапраўдныя акцёрскія здольнасці і таленты. За актыўнасць і добрае пачуццё гумару ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы. Напрыканцы дзеці мелі магчымасць сфатаграфавацца ў вобразе храбрага зайца, разумнага ваўка і мядзьведзiка. Кніжная выстава “Мы жывем у казцы” таксама знайшла сваіх прыхільнікаў.