У Навагрудскай раённай бібліятэцы адбылася літаратурная імпрэза “Заўсёды з намі Колас і Купала”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі. Бібліятэкары запрасілі ў падарожжа па жыцці і творчасці класікаў беларускай літаратуры, гучалі лепшыя творы юбіляраў, цікавай была відэа-экскурсія па музеях іх імя і аповед пра ўвекавечанне памяці песняроў у свеце. Літаратурна-інтэрактыўная гульня “Паэтычны вянок” пазнаёміла з малавядомымі творамі аўтараў. Літаратурным геніям была прысвечана кніжная выстава-экспазіцыя “Душа народа ў іх творах жыве”.