Дзень бібліятэк быў адзначаны вялікім святам літаратуры. Гасцямі чытальная залы бібліятэкі былі навучэнцы Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа. Ім была прапанавана экскурсія па аддзелах бібліятэкі. Літаратурная маладзёжная пляцоўка кніжных выданняў ахапіла найбольш адметныя літаратурныя даты кніжнага верасня, з якімі іх пазнаёміла бібліятэкар. Студэнты мелі магчымасць праверыць веды ў пазнавальнай віктарыне. Многія навучэнцы сталі ў гэты дзень чытачамі бібліятэкі. https://vk.com/public117067946?w=wall-117067946_179