6 снежня Навагрудская раённая бібліятэка запрасіла на літаратурную панараму “Гісторыі моцных духам” навучэнцаў гандлёва-эканамічнага каледжа. У літаратурнай панараме былі прадстаўлены мастацкія кнігі, героямі якіх выступаюць людзі з абмежаваннямі здароўя і людзі з інваліднасцю. Гэта гісторыі мужных людзей, якія пераадолелі і перамаглі жыццёвыя бар’еры, і змаглі сябе рэалізаваць ў розных сферах. Гэта лепшыя класічныя творы сусветнай літаратуры, псіхалагічная літаратура, публікацыі перыёдыкі. Таксама было падкрэслена, што людзей з інваліднасцю чакае шмат бар’ераў, якія яны пераадольваюць з дапамогай розных органаў пачуццяў. Навучэнцам было прапанавана вызначыць толькі дотыкам рук прадметы, якія знаходзяцца ў скрынках. Таксама цікавай была і электронная віктарына “У барацьбе з сабой і за сябе”. Патрэбна было вызначыць па асобных фактах біяграфіі знакамітых людзей з абмежаванымі магчымасцямі з самых розных сфер жыцця.