10 студзеня на літаратурную праграму «Снежныя гісторыі» ў Навагрудскую раённую бібліятэку завіталі навучэнцы чацвёртага курса Навагрудскага каледжа тэхналогій і бяспекі. Юнакам і дзяўчатам быў прадстаўлены займальны агляд класічнай і сучаснай літаратуры з цудоўнымі кніжнымі гісторыямі, дзе абавязкова ёсць снег, які і робіць іх асабліва незвычайнымі. Літаратурная гульня “Зіма родам з дзяцінства” дазволіла ўспомніць самыя любімыя казачныя творы пра зімовую пару, удзельнікі з лёгкасцю адшукалі прадмет-падказку, які асацыіруецца з творам. У гульні-пошуку “Зімовыя супер-героі і дзе яны жывуць” удзельнікі адгадвалі як завуць Дзеда Мароза ў розных краінах свету.
Напрыканцы мерапрыемства навучэнцы запісалі ўпадабаныя назвы твораў на літаратурнай гірляндзе.
З віншаваннямі радаснай весткі пра Нараджэнне Хрыстова выступілі хрыстаславы з сярэдняй школы №4 Навагрудка.