5 сакавіка на літаратурную праграму “Женщина – душа Вселенной” у Навагрудскую раённую бібліятэку завіталі навучэнцы Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа. Прыгожай палове чалавецтва былі прысвечаны паэтычная, мастацка-жывапісная, музычная старонкі святочнай праграмы. Кніжна-ілюстрацыйная экспазіцыя аб’яднала вялікую колькасць серыйных, мастацкіх выданняў, рэпрадукцыі карцін, паэтычныя зборнікі. Гучалі лірычныя вершаваныя радкі паэтаў розных эпох. Навучэнцы вызначалі мужчынскае і жаночае аўтарства твораў, адгадвалі вядомыя жаночыя партрэты і іх мастакоў. Цікавым падаўся квіз “Чароўныя дамы” і кіна-квіз “Фільм па мелодыі”.