/ 20 февраля, 2025

На літаратурную праграму «Сэрцам роднага слова краніся», да Дня роднай мовы, у  Навагрудскую раённую бібліятэку завіталі навучэнцы  Навагрудскага каледжа тэхналогій і бяспекі. Ім былі прапанаваны цікавыя і разнастайныя заданні з гісторыі Беларусі, мовы і культуры. Паэтычная старонка «Мова ў сэрцы» дала магчымасць дакрануцца  і адчуць асалоду цудоўных   беларускіх  паэтычных радкоў. Конкурс «Тлумачальны слоўнік» патрабаваў растлумачыць сэнс малавядомых беларускіх слоў, выбраўшы з чатырох варыянтаў адзін. Унікальнасць і непаўторнасць беларускай мовы складаюць фразеалагізмы, якія адгадвалі навучэнцы па малюнках. У гульні па прыказках удзельнікам неабходна было ўзнавіць як мага больш беларускіх прыказак, схаваных у канвертах і разрэзаных на часткі. Хуткасці патрабавала чытанне скорагаворак.

Творчыя заданні дазволілі ўдасканаліць веданне роднай беларускай мовы. У падарунак актыўныя ўдзельнікі атрымалі  кніжныя закладкі.     

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий