/ 21 мая, 2025

20 мая Навагрудская раённая бібліятэка ладзіла літаратурную студыю “Паэтычныя прагулкі з Бродскім”, прысвечаную 85-годдзю з дня нараджэння расійскага паэта, лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры Іосіфа Бродскага. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў студыі з жыццёвымі і творчымі старонкамі лёсу юбіляра. Гучалі знакамітыя вершы майстра паэтычнага слова. Вялікую цікавасць выклікала інтэрактыўнае заданне “А ці ведаеце вы Бродскага”, дзе патрэбна было адгадаць аўтара цытаты.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий