16 лютага ў сэрэдняй школе №7 для школьнікаў 6-га класа бібліятэкары бібліятэчнага пункта правялі літаратурную віктарыну “Ці ведаеш ты родную мову”, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы. Каманды хлопчыкаў і дзяўчынак спаборнічалі паміж сабою ў веданні беларускай мовы.
Дзеці ўзгадвалі прыказкі і прымаўкі, адгадвалі забаўляльныя загадкі, растлумачвалі фразеалагізмы. У адным з заданняў “Я – перакладчык” школьнікі адчулі сабя сапраўднымі прадстаўнікамі гэтай прафесіі.
Віктарына прайшла вясела і пазнавальна, а ўсе ўдзельнікі засталіся задаволеныя.