3 студзеня Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка запрасіла дзяцей са школьнага лагера “Зімовая казка” на літаратурную карусель “В гостях у Зимушки-Зимы”. Дзеці ўдзельнічалі ў розных цікавых літаратурных конкурсах і гульнях. Па ўрыўках з твораў неабходна было адгадаць назвы казак пра зіму і ўспомніць іх аўтараў. Удзельнікі мерапрыемства адгадвалі зімовыя загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны на веданне казачных персанажаў. У “Бліц-конкурсе” спаборнічалі на хуткасць адказаў на пытанні пра зіму. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі складалі казачныя пазлы.