/ 8 мая, 2022

У Ацмінаўскай сельскай бібліятэцы адбыўся літаратурны час «Подзвігу жыць у стагоддзях» у рамках обласнога бібліямарафона “77 хвілін чытання”. Прысутныя акунуліся ў атмасферу святкавання Дня Перамогі 1945 года, прагледзеўшы фрагменты з дакументальнага фільма-хронікі. Дзеці з цікавасцю разглядалі кнігі аб вайне. На мерапрыемстве гучалі вершы аб вайне і Перамозе, усе дружна развучвалі і спявалі песню «Дзень Перамогі». У канцы мерапрыемства ўсклалі кветкі да помніка землякам і на магілу сям’і Лапцевых.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий