У гэтым годзе Беларусь адзначыць 33-ю гадавіну вываду савецкіх войск з Афганістана. 9 лютага ў Навагрудскай раённай бібліятэцы гучаў літаратурны набат “Подзвіг і памяць Афганістана”, які быў прадстаўлены праз прызму публіцыстычнай, мемуарнай, мастацкай літаратуры, праз фотафакты бібліятэчнай экспазіцыі. Асобная старонка мерапрыемства была прысвечана памяці навагрудчан, якія загінулі на гэтай вайне – Бабко Алегу Аляксандравічу, Масціцкаму Міхаілу Іванавічу, Пісаруку Івану Іванавічу, Пацалуёнаку Віктару Мікалаевічу, Родзьку Івану Пятровічу, Шуляку Мікалаю Іванавічу.