/ 25 июня, 2024

На літаратурны пікнік “Летняя фішка  –  чытай з сябрамі кніжку” бібліятэкары бібліятэчнага пункта Навагрудскай раённай бібліятэкі запрасілі ўдзельнікаў спартыўна-аздараўленчага лагера для дзяцей пры ФАК “Лідэр”. Дзеці пазнаёміліся з літаратурна-мастацкімі, экалагічнымі, навукова-папулярнымі выданнямі. Весела на прыродзе прайшлі конкурсы і дваравыя гульні. Хлопчыкі і дзяўчынкі праявілі сваю кемлівасць і атрымалі новыя веды ў творчых заданнях “Лясная аптэка”, “Птушыныя галасы”, “Легенды пра гарлачык”.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий