Літаратурны праменад “Кніжны кастрычнік” да Дня маці падрыхтавала раённая бібліятэка для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСА. Святочныя, памятныя і юбілейныя даты кастрычніка знайшлі сваё адлюстраванне на кніжнай выставе. Агляд лепшых часопісаў, мастацкіх кніг, літаратуры па псіхалогіі прапанавала бібліятэкар, адрасаваўшы слухачам і паэтычнае віншаванне. У працяг прагучалі вершы, прысвечаныя матулі і бабулі, ад аўтара Ганны Сцяпанаўны Валенцік, таксама вершамі пра жанчын і гумарэскамі парадаваў прысутных Запольскі Аляксандр Сцяпанавіч. Вельмі цёплая атмасфера панавала ў час сустрэчы.