/ 11 февраля, 2021

На літаратурным  вечары  “Ён думкай і словам служыў Беларусі”, прысвечаным 100-годдзю з дня нараджэння Івана Мележа, які прайшоў у Харосіцкай сельскай бібліятэцы  7 лютага, бібліятэкар пазнаёміла прысутных з жыццём і творчасцю Івана Мележа. Падчас віртуальнай  экскурсіі ўдзельнікі мерапрыемства пабывалі  ў музеі пісьменніка, які знаходзіцца ў вёсцы Глінішчы Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці, завочна наведалі 10 знакавых мясцін, якія звязаны з імя пісьменніка. Добрый сябра і пастаяны чытач бібліятэкі Лойка Вячаслаў Аляксандравіч зачытаў урывак з рамана “Мінскі напрамак”, падзеі якога прысвечаны ваенным і пасляваенным гадам. Агляд выставы “Жыццё, якое я зведаў” пазнаёміў з багатай творчай спадчынай Івана Мележа. Яго творы яшчэ пры жыцці былі названы такім “высокім” і адначасова, заслужаным словам – класіка!

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий