/ 15 мая, 2025

У Навагрудскай раённай бібліятэцы працягваецца паказ лялечнага спектакля «Нябесная заступніца».  ЛіТэатр «Церамок» у супрацоўніцтве з Навагрудскім праваслаўным сястрыцтвам у гонар святога Апостала Іаана Багаслова 14 мая запрасіў на сустрэчу вучняў 1-2 класаў СШ№4 г. Навагрудка, а 15 мая да нас завіталі выхаванцы  дзіцячага сада №4 і вучні 1-2 класаў СШ№1.

Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі магчымасць самім паўдзельнічаць у прадстаўленні, прымерыўшы лялькі, якія былі ў спектаклі.   Рабяты з задавальненням  адказалі на пытанні аб прагледжанным спектаклі, прынялі ўдзел у конкурсах і гульнях.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий