/ 13 мая, 2025

Сёння ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшоў займальны лялечны спектакль «Нябесная заступніца», прымеркаваны да 555-годдзя цудоўнай з’явы іконы Божай Маці «Жыровіцкай». ЛіТэатр «Церамок» у супрацоўніцтве з Навагрудскім праваслаўным сястрыцтвам у гонар святога Апостала Іаана Багаслова запрасіў на сустрэчу выхаванцаў дзіцячых садкоў №3 і №6 г. Навагрудка.

Хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікай цікавасцю назіралі за прадстаўленнем, актыўна ўдзельнічалі ў гульнях і конкурсах, а таксама атрымалі салодкія прызы. Спектакль стаў не толькі цікавай, але і пазнавальнай падзеяй для нашых юных гледачоў.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий