/ 18 апреля, 2022

18 красавіка Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін. У рамках гэтага свята, Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка прапанавала дзецям адправіцца ў падарожжа па гістарычных мясцінах сваёй малой радзімы пад назвай “Любча: вандроўка ў мінулае”. Спачатку наведалі Любчанскі замак, дзе паслухалі пра тое, калі быў пабудаваны замак, яго ўладальніках. Асабліва дзяцей зацікавілі легенды пра замак. Затым пазнаёміліся з гісторыяй Любчанскай друкарні, прыпыніўшыся каля памятнага знака, які быў устаноўлены да 405-годдзя заснавання друкарні. Наступным аб’ектам была Свята-Ільінская царква, дзе з аповеду бібліятэкара дзеці даведаліся, які выгляд меў храм першапачаткова і калі быў пабудаваны сучасны — мураваны. Прыпыніліся ля будынка сельсавета, дзе ўсталяваны памятны знак у выглядзе каменя з выявай герба і датай, калі Любча атрымала Магдэбургскае права. Звярнулі ўвагу на помнікі вайны. Гэта брацкая магіла савецкім воінам і партызанам, якія загінулі пры вызваленні пасёлка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 14-мятровы абеліск, дзе пахаваны 123 воіны і партызаны. Падчас краязнаўчага падарожжа дзеці шмат чаго даведаліся і адкрылі для сябе шмат новага, задавалі пытанні, якія іх цікавяць. Наогул, мерапрыемства было карысным і цікавым, дзеці зразумелі, што трэба захоўваць гістарычныя помнікі не толькі сваёй малой радзімы, але і нашай краіны і сусветнай культурнай спадчыны.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий