27 лютага 405 гадоў назад у Любчы была заснавана друкарня. З гэтай нагоды Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка падрыхтавала сцэнічную пастаноўка “Любча. Гісторыя адной друкарні”. Гледачы сталі сведкамі далёкіх падзей 1612 г., калі віленскі друкар Пётр Бластус Кміта перавёз друкарскае абсталяванне з Вільні ў Любчу, дзе і была заснавана друкарня. Сярод галоўных персанажаў быў таксама і тагачасны ўладальнік Любчы Кшыштаф Радзівіл, па запрашэнні якога Кміта едзе ў Любчу. А само месца дзеяння паўстае развітым цэнтрам са шматлікімі рамёствамі. Дапоўніць атмасферу змаглі кніжныя выставы «Скарынай узлашчанае слова» і «Існавала ў Любчы друкарня». Дарэчы, сама гісторыя мае незвычайную завязку. Хлопчык Цімур ад сваёй маці даведваецца аб тым, што ў Любчы калісьці існавала сапраўдная друкарня. Цімур настолькі захапіўся вывучэннем яе гісторыі, што яна нават сніцца яму ў сне, а гледачы бачаць гэты сон наяву.
Любча таксама мае сваю маленькую гісторыю кнігадрукавання, і нават свой маленькі юбілей. Любчане годна яго адсвяткавалі.