Любчанская ІГПБ прыняла актыўны ўдзел у свяце сыра “Вясёлы сыравар”. Бібліятэкай была падрыхтавана бібліяпляцоўка “Все вкусы мира – в кусочке сыра” з аднайменнай выставай-рэкламай , дзе была прадстаўлена літаратура пра сыры. Бібліятэкары падрыхтавалі лістоўку-закладку “Легенды о появлении сыра” і тэматычны даведнік “Лучшие рецепты сыра”. Гэтыя працы вызвалі вялікую цікавасць у гасцей свята. Для маленькіх гасцей былі падрыхтаваны вершы пра сыр і дзеці чыталі іх для прысутных.