7 ліпеня ў Вераб’евіцкай сельскай бібліятэцы прайшла гістарычная гадзіна «Любімы горад можа спаць спакойна», прысвечаная 80-годдзю вызвалення горада Навагрудка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Падчас мерапрыемства наведвальнікі даведаліся аб ваенных падзеях, якія адбываліся на тэрыторыі нашага раёна падчас ваеннага ліхалецця. Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі светлую памяць загінуўшых на франтах Вялікай Айчыннай вайны.