/ 5 февраля, 2025

29 студзеня  ў бібліятэчны пункт завіталі  вучні 4“Г” класа школы №7 разам з настаўніцай на творчую сустрэчу “Звязана з душою” з майстрам вязаных  цацак Тамарай Мікалаеўнай Шаўчэнка. Да сустрэчы была арганізавана кніжна-часопісная выстава “Цудоўнае рукадзелле». Тамара Мікалаеўна расказала пра свае хобі і правяла майстар-клас па вязанню цацкі кручком, дзе раскрыла свае сакрэты пры стварэнні вырабаў. Паспрабаваць вязаць кручком змаглі і  дзяўчынкі, і хлопчыкі. Затым дзеці адказвалі на пытанні віктарыны пра любімыя казкі. Самыя актыўныя знатакі атрымалі ад майстра ў падарунак цацкі. Уражанні ад сустрэчы былі самыя добрыя.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий