21 снежня ў Пятрэвіцкай сельскай бібліятэцы прайшоў майстар клас па вырабу навагодняй паштоўкі. Бібліятэкар падрыхтавала неабходныя матэрыялы, а ўдзельнікі выразалі дэталі розных памераў, адмяралі, ляпілі і малявалі. Дзеці ў працэсе работы жартавалі, распавядалі, хто як упрыгожыў свае пакоі, расказвалі смешныя гісторыі, весела правялі свой вольны час.