Напярэдадні светлага свята Вялікадня 22 красавіка ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы з вучнямі 4-5 класаў правялі майстар-клас “Вялікодны падарунак”. На мерапрыемства быў запрошаны педагог дадатковай адукацыі Казлова Н.В., яна правяла практычны занятак па вырабу велікодных сувеніраў з падручных матэрыялаў – паперы, нітак, шарыкаў. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з выставай-інсталяцыяй “Пасхальный перезвон”, на якой былі прадстаўлены матэрыялы аб велікодных традыцыях, звычаях, гульнях, забаўках. З прысутнымі быў праведзены велікодны тэст, дзе яны адказвалі на розныя пытанні па тэме: у які дзень перад Вялікаднем праваслаўныя вернікі пачынаюць прыбіраць дом, выпякаць кулічы. Усе разам паслухалі ўрывак з аповесці Змітрака Бядулі “Велікодныя яйкі”. Напрыканцы былі дадзены карысныя парады па фарбаванню яек.