8 лютага наша краіна адзначыць Дзень юнага героя-антыфашыста. Маленькія героі вялікай і страшнай вайны. Яны змагаліся побач са старэйшымі – бацькамі і братамі. Іх рана пасталелае дзяцінства было напоўнена такімі выпрабаваннямі, што і ўявіць цяжка. Многія з іх загінулі — ад варожых куль альбо ў засценках. Няхай жыццё гэтых падлеткаў было нядоўгім, але памяць аб іх працягвае жыць. А для таго, каб і ў далейшым аганёк памяці не згас, ва Уселюбскай сельскай бібліятэцы 7 лютага прайшла інфармацыйная гадзіна пад назвай “Маленькія героі вялікай вайны”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні Уселюбскай СШ. Навучэнцы 2 і 3 класаў з цікавасцю слухалі біліятэкара. Ім вельмі цяжка было ўявіць, што іх аднагодкі былі здольныя на такія недзіцячыя подзвігі. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся таксама з літаратурай па дадзенай тэматыцы. У ходзе мерапрыемства бібліятэкар звярнула ўвагу падрастаючага пакалення на тое, што такія жудасныя імгненні не павінны паўтарыцца ў будучым, і ўсе дзеці былі згодны з гэтым сцвярджэннем.