Шырокую Масленіцу адсвяткавалі ў Навагрудку 6 сакавіка. Навагрудская раённая біблітэка запрасіла навагрудчан на бібліяінтэрактыўную пляцоўку «Как на масленной неделе». Бібліятэкары частавалі румянымі блінамі, духмяным чаем з варэннем, ладзілі для дарослых і дзяцей настольныя забаўляльныя гульні, расказвалі пра вясеннія лялькі-абярэгі і прапаноўвалі выцягнуць жаданне-прадказанне.
Патрэніраваць свой розум і лагічнае мысленне можна было ў гульні-настолцы “Масленічнае судоку”. Дзецям асабліва палюбілася гульня “Апошнія гонкі снегавікоў”. На бібліятэчнай пляцоўцы было весела, цікава і смачна!