16 мая дзіцяча-юнацкі сектар Навагрудскай раённай бібліятэкі прыняў удзел у фестывалі сямей “Сем’і “За” мір і росквіт”. Навагрудская раённая бібліятэка прадставіла інтэрактыўную пляцоўку і літаратурную выставу “Мая сям’я — маё багацце”.
Дзеці і іх бацькі с задавальненнем удзельнічалі ў розных гульнях і конкурсах, што зрабіла мерапрыемства незабыўным. Запрашаем усіх зацікаўленых наведаць нашу бібліятэку і далучыцца да будучых падзей!