/ 9 февраля, 2022

8 лютага Навагрудская раённая бібліятэка ладзіла вечар-партрэт «Мир Чарльза Диккенса”, прысвечанаму 210-годдзю з дня нараджэння англійскага пісьменніка. Мерапрыемства прайшло з удзелам навучэнцаў Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа ў рамках праекта «Чытанне – шлях да дасканаласці».

Бібліятэкары расказалі пра цікавыя моманты з жыцця і творчасці аўтара, пазнаёмілі з  творамі пісьменніка, а таксама прапанавалі юнакам і дзяўчатам праверыць сваю інтуіцыю ў пазнавальнай гульні «Веру/не веру: дзіўныя звычкі, традыцыі і абрады Чарльза Дзікенса».

Дэманстравалітся  відэаролікі па матывах самых значных твораў. У канцы мерапрыемства студэнты замацавалі пачутае ў інтэрактыўнай віктарыне «Жыццё і творчасць англійскага раманіста».

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий