У Год культуры Навагрудскае раённае аддзяленне “Беларускага фонду міра” аказала фінансавую падтрымку ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка” у папаўненні кніжнага фонду літаратуры для дзяцей. Гэта 78 экземпляраў новых, толькі што выдадзеных, з прывабнымі вокладкамі і цікавым зместам кніг для розных узроставых дзіцячых груп.
Гэта кнігі серый “Дзіцячая класіка”, “Сусветная дзіцячая бібліятэка”. Ёсць літаратура для самых маленькіх і для падлеткаў. Дзецям прадстаўляецца магчымасць адкрыць для сябе творы нашых сучаснікаў Наталлі Голубевай, Уладзіміра Кулічэнка, Людмілы Матвеевай і іншых пісьменнікаў.
Навінкамі могуць скарыстацца не толькі жыхары горада, але і вёсак, узяўшы іх у сваёй сельскай бібліятэцы праз унутрысістэмны кнігаабмен.