Кніжную выставу “Вада як крыніца жыцця” прадставіла раённая бібліятэка 14 красавіка ў цэнтры культуры, дзе адбылася прэзентацыя вынікаў рэалізацыі праекта “Садзейнічанне пераходу Рэспублікі Беларусь да “зялёнай” эканомікі”, у тым ліку і па развіцці экатурызму ў заказніку “Свіцязянскі”.
Літаратура аб водных аб’ектах Беларусі, творы мастацкай і публіцыстычнай літаратуры пра знакамітае возера Свіцязь, а таксама інтарактыўная карта славутасцяў Навагрудчыны была прадстаўлена ўдзельнікам экалагічная акцыя “Ачысцім возера Свіцязь разам!”, якая прайшла ў Навагрудскім раёне 14 і 15 красавіка, і была прымеркавана да Міжнароднага дня Маці-Зямлі.