/ 21 февраля, 2024

Штогод 21 лютага адзначаецца Мiжнародны дзень роднай мовы. Ён быў усталяваны ў 1999 годзе рашэннем 30-й сесii Генеральнай канферэнцыi ЮНЕСКА ў мэтах садзейнiчання прызнанню i выкарыстанню родных моў ва ўсiм свеце.

Паводле звестак ЮНЕСКА, у свеце iснуе каля 6000 «жывых» моў. Палова з iх знаходзiцца на мяжы знiкнення. На 96% моў размаўляе толькi 4% насельнiцтва. Не маюць пісьменнасці 80% афрыканскiх моў. Штогод вымiрае каля дзесятка моў.

Галоўная мэта Міжнароднага дня роднай мовы – падтрыманне нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і нацыянальнай самабытнасці, забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай і стварэнне ўмоў для гэтага з боку дзяржаўных органаў улады.

Для нашага народа родная мова – беларуская. Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі беларуская  мова ледзь не знікла. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае сваё пачэснае месца сярод іншых моў свету.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий