Модны кніжны салон для студэнтаў гандлёва-эканамічнага каледжа ў бібліятэцы насіў назву “Элегантность, красота, обаяние, стиль”. Увагу адразу звярнула на сябе экспазіцыя цікавых аксэсуараў , кніжна-часопісная выстава выданняў па гісторыі моды.
Асобныя факты сцэнічнай часткі дзеяння датычыліся з’яўлення адзення і працы мадэльераў. А самай адметнай падалася старонка прысвечаная капялюшам. Конкурсы і падрыхтаваная прэзентацыя зрабілі мерапрыемства змястоўным і дынамічным.
Студэнтам гандлёва-эканамічнага каледжа была дадзена магчымасць удзелу ў модным фотасалоне ў бібліятэцы.