Наркаманія — хвароба, выкліканая сістэматычным ужываннем наркотыкаў і якая праяўляецца псіхічнай і фізічнай залежнасцю ад іх. Акрамя наркотыкаў сур’ёзную пагрозу ўяўляюць і асобныя псіхатропныя сродкі, якія аказваюць такое ж моцнае ўздзеянне на цэнтральную нервовую сістэму, як і наркотыкі. Наркаманія ўяўляе пагрозу жыццю і здароўю не толькі для асобнага чалавека. Яна ўяўляе небяспеку для ўсяго грамадства. Аб ўсім гэтым даведаліся падлеткі падчас размовы “Свабода і залежнасці” ва Уселюбскай сельскай бібліятэцы. На мерапрыемства была запрошана медыцынская сястра Уселюбскай АУАП Рэшэтнік Дар’я Сяргееўна, якая агучыла прычыны, якія штурхаюць падлеткаў да ўжывання і прапанавала альтэрнатыву – здаровы лад жыцця, у тым ліку фізічную культуру і спорт. А сумесныя намаганні дапамогуць зберагчы дзяцей і падлеткаў ад першага, у многіх выпадках фатальнага, ужывання псіхаактыўных рэчываў.