Прэзентацыя фотавыстаўкі “Віды родных мясцін Адама Міцкевіча” італьянскага фотамастака Тэафіла Барэцці (1860 – 1910 г.г.) адбылася ў Доме-музеі Адама Міцкевіча. Асабістую калекцыю прадаставіў першы міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Пётр Кузьміч Краўчанка (займаў пасаду у 1990-1994 г.г.). Унікальныя фотаздымкі, вернутыя ім з аукцыёна ў Варшаве, знаёмяць нас з мясцінамі Навагрудчыны канца 19 стагоддзя. Падчас візіту ў Навагрудак Пётр Краўчанка наведаў і тэматычны музейны пакой “Страчаная спадчына” Навагрудскай раённай бібліятэкі, пазнаёміўся з экспазіцыяй міні- макетаў гістарычных аб’ектаў Навагрудчыны, падзяліўся ўражаннямі і выказаў словы падзякі супрацоўнікам.