4 лістапада на музейны ўрок “105 гадоў вузкакалейцы Наваельня – Наваградак – Любча” завіталі маленькія навагрудчане з сярэдняй школы № 3. У міні-музеі “Страчаная спадчына” бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з макетам вузкакалейкі, расказалі яе гісторыю, цікавыя факты, паказалі, як пралягаў маршрут, парэкамендавалі кніжныя крыніцы. Цікава было нашам маленькім наведвальнікам даведацца і пра жыццё гараджан, якое кіпела на Рынкавай плошчы Навагрудка ў пачатку мінулага стагоддзя. Бібліятэкары расказалі пра будынкі, якія не захаваліся. Добра адказвалі дзеці і на загадкі з “Гістарычнага куфэрка”.