/ 5 мая, 2021

Навагрудская раённая бібліятэка далучылася да абласной бібліятэчнай акцыі “Мы – гэта памяць”, якая стартавала сёння ў 12 гадзін ва ўсіх публічных бібліятэках Гродзеншчыны. Памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны былі прысвечаны вершы беларускіх аўтараў у выкананні вучняў сярэдняй школы №1, бібліятэкары ўзгадалі пра ваенныя старонкі Навагрудчыны. У неба сёння ўзняліся шары з імёнамі ветэранаў як сімвал нашай памяці аб тых векапомных днях.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий