15 сакавіка ў Харосіцкай сельскай бібліятэцы прайшла прававая віктарына “Мы – грамадзяне Беларусі”. Напачатку бібліятэкар расказала, што такое Канстытуцыя і чаму яе называюць Асноўным Законам, пазнаёміла з гісторыяй стварэння Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, яе структурай, асноўнымі часткамі і артыкуламі, правамі і абавязкамі грамадзян Рэспублікі Беларусь. Пытанні віктарыны дапамаглі высветліць, наколькі добра ўдзельнікі засвоілі інфармацыю.