У памяць аб загінуўшых і тых, хто выжыў, штогод 11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Гэта дата ўстаноўлена ў памяць аб паўстанні вязняў фашысцкага канцлагера Бухенвальд, якое адбылося 11 красавіка 1945 года.
У чытальнай зале Навагрудскай раённай бібліятэкі ўвазе чытачоў прапанавана кніжная выстава-памяць “Мы не вправе забыть это!”, дзе прадстаўлены кнігі, якія апавядаюць аб злачынствах фашыстаў і мужнасці людзей, якія аказаліся вязнямі фашысцкіх канцлагераў. Гістарычна-дакументальную старонку выставы дапаўняюць творы мастацкай літаратуры беларускіх і замежных аўтараў.