6 ліпеня на Івана Купала, у народнае свята усходніх славян, ва Уселюбскай сельскай бібліятэцы прайшла гульнявая праграма “У пошуках папараць кветкі”, на якую завітала сама Купалінка, толькі, паколькі мы жывём у сучасным тэхналагічным свеце, яна была… сучаснай.
На мерапрыемстве маленькім наведвальнікам у гульнявой форме патлумачылі, якія лекавыя і кветкавыя расліны маглі ўваходзіць у святочны вянок, і якія нельга было выкарыстоўваць. Потым дзеці складвалі букеты, спявалі купальскія песні, успаміналі традыцыі светкавання і адгадвалі загадкі пра расліны. А на завяршэнне ўсіх (і самых вялікіх, і самых маленькіх) чакала святочная фотасесія з “вянком жаданняў”, якую, дарэчы, не абмінулі нават хлопчыкі.