Казкі любяць і малыя, і дарослыя, асабліва калі іх чытаюць услых. І у адзін з дзён Тыдня дзіцячай кнігі, які праходзіць у Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы дзяцей са школьнага лагера “Планета дабрыні” запрасілі на гучныя чытанні “Беларускія казкі: чытаем на роднай мове”. Казкі беларускіх аўтараў і народныя казкі чыталі настаўніца, бібліятэкар і самі дзеці. Аформленая да мерапрыемства аднайменная кніжная выстава карысталася ў дзяцей вялікай цікавасцю, таму многія казкі знайшлі ў гэты дзень свайго чытача.