У 2018 годдзе адзначаецца 75 год з дня трагедыі вёскі Хатынь. Хатынь успрымаецца як сімвал памяці беларускага народа аб расстраляных і спаленых жыхарах Беларусі ў гады вайны. Матэрыялы даюць магчымасць даведацца аб гісторыі вёскі Хатынь і трагедыі, якая адбылася 22 сакавіка 1943 года. Сведкі выжыўшых , інфармацыя аб гісторыі стварэння мемарыяльнага комплекса “Хатынь”, новыя факты з вуснаў дырэктара Дзяржаўнага комплекса “Хатынь” Артура Зельскага. Экспазіцыю наведалі студэнты Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа.