/ 23 сентября, 2024

20 верасня ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы прайшла гадзіна інфармацыі «Нам усім патрэбна чыстае паветра», падрыхтаваная да Сусветнай акцыі «Дзень без аўтамабіля». Бібліятэкар расказала дзецям пра гісторыю свята, калі і навошта яно з’явілася, правяла тэматычны конкурс загадак. У бібліятэцы працавала кніжная выстава “Мы за здаровую экалогію”. Трэба  адзначыць, што акцыя хоць і сімвалічная, але яна прымушае задумацца аб тым, якую шкоду наносяць выкіды ад аўтамабіляў навакольнаму асяроддзю і здароўю чалавека.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий