/ 28 февраля, 2025

Вялікая ўвага ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы надаецца папулярызацыі здаровага ладу жыцця. Напярэдадні Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам, 27 лютага,  на гадзіну карыснай інфармацыі “Мы хочам жыць!” былі запрошаны вучні 7-8 класаў. Падчас мерапрыемства гаварылі аб наркаманіі, як аб вельмі шкоднай для здароўя звычцы,  увага падлеткаў была звернута на небяспечныя наступствы першага ўжывання наркатычных рэчываў. Затым дзеці прынялі ўдзел у дыскусіі “Наркотыкі. Што думае аб гэтым моладзь?”, і ўсе разам прыйшлі да высновы, што звязваць сваё жыццё з ужываннем псіхатропных рэчываў нельга ні ў якім разе. Да мерапрыемства была падрыхтавана тэматычная выстава “Наркаманія. Паддаўкі са смерцю”, якая прыцягнула ўвагу дзяцей.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий